четверг, 16 февраля 2017 г.

Пакуль мы помнім, мы жывём…

28 гадавіну вываду савецкіх войскаў з Афганістана адзначылі на Шчучыншчыне
Дзевяць год адзін месяц і васемнаццаць дзён доўжылася неаб'яўленая вайна ў Афганістане, у якой прынялі ўдзел каля 29 тысяч ураджэнцаў Беларусі. 15 лютага 1989 года апошняя калона савецкіх войскаў перасекла афгана-савецкую граніцу. Гэты дзень у гісторыі нашай краіны назаўсёды застанецца не толькі днём радасці, але і днём смутку. Мы ніколі не забудзем пра тых, хто загінуў на чужой зямлі і вярнуўся на радзіму ў "чорных цюльпанах"… І сёння яшчэ не высахлі мацярынскія слёзы, не загаіліся душэўныя раны ў воінаў-афганцаў…
Па традыцыі кожны год у гэты лютаўскі дзень на мітынг да памятнага знака "Салдатам неаб'яўленай вайны" прыходзяць воіны-інтэрнацыяналісты, кіраўнікі раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, школьнікі, гараджане, каб ушанаваць памяць загінуўшых герояў, схіліць галовы перад іх подзвігам…(далее)



Комментариев нет:

Отправить комментарий