пятница, 9 сентября 2016 г.

“Зямлі вялікай галасы”


Пад такой назвай прайшлі  гучныя чытанні ў Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі. Галоўная бібліятэка раёна актыўна далучылася да абласной акцыі “Чытаем разам”, мэта якой – папулярызацыя беларускай літаратуры. Ладзілася ўжо некалькі публічных чытанняў, падчас якіх прадстаўнікі раённай улады, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, актыўныя чытачы бібліятэкі агучвалі ўрыўкі з твораў беларускіх класікаў. Чарговае мерапрыемства абласной акцыі прысвячалася 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Комментариев нет:

Отправить комментарий